Студзень 16

Тварыць і кахаць

16 студзеня ў раённай бібліятэцы прайшла гадзіна паэзіі “Тварыць і кахаць” да 125-годдзя з дня нараджэння Канстанцыі Буйло, беларускай паэтэсы.


На мерапрыемства запрасілі вучняў сярэдняга школьнага ўзросту, якія ў гэтым годзе на ўроках беларускай літаратуры пазнаёмяцца з творчасцю пісьменніцы.
Бібліятэкары больш падрабязна азнаёмілі прысутных з біяграфіяй пісьменніцы, чыталі яе вершы пра Беларусь, бо, менавіта, ў іх можна пабачыць любоў аўтара да сваёй роднай старонкі.




Апублікавана 16.01.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий