Люты
22
Дзень роднай мовы
21 лютага ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі прайшла творчая сустрэча з беларускім музыкантам і спявачкай Таццянай Грыневіч-Матафонавай.
Сустрэча была прысвечана Сусветнаму дню роднай мовы. Асноўныя захапленні спявачкі – беларускія рамансы, дзіцячыя народныя і школьныя песні, народныя танцы. На гэтай ніве музыкант выпусціла некалькі кампакт-дыскаў. Разам са сваімі аднадумцамі вучыць мінскую моладзь традыцыйным танцам. Лічыць, што родныя песня і танец – асноўныя цагліны ў падмурку, на якім вырастае сапраўдны патрыёт. Пад час мерапрыемства чыталіся вершы, пад гітару прагучалі песні і рамансы беларускіх аўтараў. Вучні школы атрымалі вялікае задавальненне ад сустрэчы.