Люты
28
Атамная энергетыка: сёння і заўтра
27 лютага прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Актыўнае даўгалецце”. Тэмай сустрэчы былі абраны “Атамная энергетыка: сёння і заўтра”, “Правы спажыўцоў”.
На сустрэчу быў запрошаны супрацоўнік Інфармацыйнага цэнтра АЭС Белая Алена Валер`еўна, якая праінфармавала прысутных аб атамнай энергетыцы і яе аб’ектах, аб прыродзе атамнай энергіі, прынцыпах працы АЭС. Тэму “Правы спажыўцоў” раскрыў бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Мінкевіч Алена Ягораўна, таксама была засяроджана ўвага на дзейнасці НЦПІ.