Сакавiк
16
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі. У рамках акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» ў актавай зале ДУА «Гімназія №1» бібліёграф Астравецкай раённай бібліятэкі Мінкевіч А. Я. правяла адкрыты дыялог «Закон вышэйшай юрыдычнай сілы».
За моладдзю — будучыня. Дзякуючы ініцыятыўнасці і мэтанакіраванасці маладых людзей краіна дасягае высокага ўзроўню развіцця па розных напрамках. Менавіта таму ў Беларусі вялікая ўвага надаецца маладзёжнай палітыцы, якая накіравана на пастаянную падтрымку маладых грамадзян краіны, і дзякуючы якой яны маюць магчымасць самарэалізоўвацца.
Напрыканцы мерапрыемства гімназістам, якім споўнілася 14 гадоў, ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны падарункавыя выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».