Сакавiк 23

Трывожны звон Хатыні

Хатынь. 22-га сакавіка 1943 года, роўна 75 гадоў таму, у гэтай невялікай вёсцы пад Лагойскам раптоўна, трагічна і назаўседы спыніўся бег часу – 149 яе жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей, былі жывымі спалены карнікамі, пасля чаго Хатынь папоўніла жалобны спіс соцень беларускіх паселішчаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

З нагоды гэтай даты бібліятэкары правялі гадзіну памяці для вучняў СШ № 2 “Трывожны звон Хатыні”, у ходзе якога паказалі дакументальны фільм пра Хатынь, ушанавалі памяць загінуўшых  хвілінай маўчання. У чытальнай зале аформлена выстава “75 год Хатынскай трагедыі”.




Апублікавана 23.03.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий