Сакавiк 26

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Беларускі дзіцячы пісьменнік Валерый Тамазавіч Квілорыя з радасцю  прыехаў 26 сакавіка на творчую сустрэчу з астравецкімі школьнікамі, прымеркаваную да адкрыцця штогадовага Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі “Кнігі збіраюць сяброў”. 

Бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі правялі мерапрыемства на базе СШ №2 сумесна са школьным бібліятэкарам Мілешка Надзеяй Уладзіміраўнай. Уступнае слова сказала намеснік дырэктара Астравецкай раённай бібліятэкі Ачарэтава Наталля Уладзіміраўна. Яна распавяла гісторыю ўзнікнення Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, нагадала аб важнасці і патрэбнасці чытання і асветы, затым прадставіла госця.

Валерый Тамазавіч прывёз шмат сваіх кніг і яшчэ больш весёлых  апавяданняў.

Валерый Квілорыя пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміў гасцей са сваімі кнігамі, распавёў і пра сваіх калег-пісьменнікаў, якія пішуць з гумарам для дзяцей.

Школьнікі бралі аўтографы, фатаграфаваліся, дзякавалі за цікавую сустрэчу, дзяліліся ўражаннямі. Мерапрыемства прайшло весела, пазітыўна і пазнавальна.




Апублікавана 26.03.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2018", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий