Сакавiк 29

Кнігі не маюць канікул

Цудоўнае і чароўнае свята кнігі, якое прайшло ў Варнянскай сельскай бібліятэцы пад назвай «Кнігі не маюць канікул», парадаваў нашых аматараў кнігі. Кніжкін  тыдзень расцягнуўся ў нас на цэлы тыдзень. У гэтыя дні дзецям з’явілася магчымасць паўдзельнічаць у літаратурных конкурсах, шоў-віктарынах.

Галоўнымі віноўнікамі ўрачыстасці на Тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі з’яўляюцца, вядома ж, яны, кнігі. Адкрылася свята займальна — пазнавальным падарожжам. Першая планета была «Бібліятэчная». Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй нараджэння «Тыдня дзіцячай кнігі», прапанавала рабятам адправіцца ў касмічнае падарожжа па «Кніжнай Галактыцы». На другой планеце «Пазнавальнай»  даведаліся цікавае пра расліны і жывёлы. Чым багатая трэцяя? Тут жывуць тыя, хто захапляецца тэхнікай. Была планета «Сельскагаспадарчая» і «Медыцынская». Шостая планета – вельмі не простая. Яна не толькі «Гістарычная», але і «Палітычная». Мы даведаліся,  чым была багатая наша гісторыя, як выглядае наш герб і сцяг. Сёмая планета – «Спартыўная», энергічная і актыўная. Тут у нас прайшла размінка. Восьмая планета была «Кніжная» і дзевятая «Даведачная». Бібліятэкар правяла парад даведачных выданняў. На кожнай планеце удзельнікаў чакалі выпрабаванні, конкурсы, майстар-класы, віктарыны, гульні, вясёлыя размінкі. Працягнуць падарожжа можна ў любую хвіліну, трэба толькі прыйсці ў  бібліятэку і ўзяць кнігу і зноў апынуцца ў краіне літаратурных герояў.




Апублікавана 29.03.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий