Красавiк
26
Балючая памяць Беларусі
26 красавіка ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс “Балючая памяць Беларусі”, які нагадаў прысутным аб страшнай трагедыі.
Чытачы атрымалі інфармацыю пра Чарнобыльскую катастрофу, для іх прагучалі вершы і ўрыўкі з літаратурных твораў па тэме Чарнобыля, а таксама была дадзена магчымасць выказаць сваё меркаванне, свой погляд на праблему наступстваў чарнобыльскай аварыі. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Урок Чарнобыля: погляд праз дзесяцігоддзі”.