Красавiк 26

Чарнобыль – чорны боль

Прайшло ўжо шмат гадоў з таго жудаснага дня, калі адбылася найвялікшая па маштабах і наступствах чарнобыльская катастрофа, якая змяніла лёсы людзей. Чарнобыльская трагедыя стала страшным выпрабаваннем для мільёнаў людзей, і асабліва цяжкія яе наступствы прыйшліся на Беларусь.

26 красавіка бібліятэкар Гудагайскай бібліятэкі разам з работнікамі аддзела культуры і дасуга Гудагай правялі ў мясцовай школе ўрок смутку “Чарнобыль – чорны боль”. Прайшло 32 гады, а чорны дзень Чарнобыльскай трагедыі працягвае хваляваць людзей: і тых, каго ён зачапіў сваім нядобрым крылом, і тых, хто пазней нарадзіўся далёка ад знявечанай зямлі. Гэты дзень не прайшоў бясследна, ён распаўсюдзіў у свеце шмат трагедый; ён будзе заўсёды аб’ядноўваць ўсіх адным успамінам, адным смуткам, адной надзеяй. Дзеці даведаліся аб тым, якім болем адгукнуліся ў душах беларускіх паэтаў радкі, прысвечаныя чарнобыльскай трагедыі. Уся горыч і трывога, выкліканая чарнобыльскім шокам, ярка выяўлена ў іх вершах. Вучні чыталі вершы прысвечаныя гэтай трагедыі, аб мужнасці і гатоўнасці да самаахвяравання людзей, якія першымі прынялі ўдар аварыі на сябе. У канцы мерапрыемства быў праведзены агляд ля кніжнай выставы “Званы памяці”.

 




Апублікавана 26.04.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий