Май 16

СНІД не выбірае – выбіраеце вы

Штогод у трэцюю нядзелю мая прынята ўспамінаць людзей, якія памерлі ад СНІДу. Альхоўская сельская бібліятэка ў рамках гэтага дня правяла інфармацыйную гадзіну “СНІД не выбірае – выбіраеце вы”.

Бібліятэкар Лапуня А.Г. ў чарговы раз прыцягнула ўвагу падрастаючага пакалення да праблемы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу, пастаралася данесці да кожнага правільную і поўную інфармацыю пра гэту хваробу, і як дапамагчы абараніць сябе і сваіх блізкіх.

Увазе чытачоў была прадстаўлена выстава літаратуры «Ціхі вір чакае новых ахвяр», якая ўтрымлівала інфармацыю аб механізмах перадачы хваробы, яе прафілактыцы, метадах абароны ад інфекцыі, сіндромах і групах рызыкі. Асобная паліца была прысвечана гісторыі ўзнікнення Міжнароднага дня памяці і яго знаку — чырвонай стужцы.




Апублікавана 16.05.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий