Май 17

Красуй мая радзіма, Астравеччына

17 мая ў рамках Года малой радзімы адбылася цікавая сустрэча вучняў Гудагайскай сярэдняй школы і супрацоўнікаў Астравецкай раённай бібліятэкі.

У музеі школы работнікі бібліятэкі арганізавалі кніжную выставу “Красуй мая радзіма, Астравеччына”.  Бібліёграф раённай бібліятэкі пазнаёміла прысутных з выданнямі, прысвечанымі Астраўцу і Астравецкаму раёну, правяла бібліяграфічны агляд літаратуры, на старонках якой змешчаны матэрыял аб родным краі.

З цікавасцю і задавальненнем глядзелі вучні фільм пра Алега Драбышэўскага, іх земляка, мастака, створаны супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай бібліятэкі.




Апублікавана 17.05.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий