Чэрвень
1
Юны эколаг
31 мая ў Гудагайскай сельскай бібліятэцы прайшло пасяджэнне аматарскага аб`яднання “Юны эколаг” да Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці.
Удзельнікі клуба з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Знатоки природы” і адказвалі на пытанні, даведаліся аб правілах паводзін на прыродзе, падарожнічалі па старонках “Чырвонай кнігі”. Вельмі цікава прайшла гульня “Пазнай птушку па апісанню”. Па малюнку дзеці вызначалі, што гэта за птушка, чым яна харчуецца, якое ў яе гняздо, дзе зімуе. Напрыканцы марапрыемства пераможцы атрымалі салодкія прызы.