Чэрвень
3
Падарожжа ў лета
Першага чэрвеня — гэта не проста першы дзень лета. Гэта — Дзень абароны дзяцей, канікул, весялосці і ўсмешак. У гэтым годзе Міхалішкаўская сельская бібліятэка вырашыла на некалькі гадзін выйсці са сваіх сцен і зладзіць сапраўднае свята на свежым паветры.
Бібліятэчная праграма святочнага дня была насычанай: вясёлыя загадкі, салодкія прызы, займальныя конкурсы, вясёлыя мелодыі. У перапынках паміж конкурсамі гучалі песні ў выкананні дзяцей і звонкі дзіцячы смех.