Чэрвень 3

У краіне прыгод

Самая цудоўная пара года, якой радуюцца ўсе дзеці – гэта, вядома ж, лета. А яшчэ лета — гэта час, калі можна шмат чытаць.

Вось і  Варонская сельская бібліятэка,  у  час  летніх канікулаў  вырашыла стварыць свята для дзяцей. На пачатку  летніх канікулаў прайшло свята дзяцінства “У краіне прыгод”, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Для дзяцей была прадстаўлена кніжная выстава-заклік  “Канікулы з кнігай”. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў гульнях “Чыжык”,  “Рэзіначка”, малявалі малюнкі, стварылі цікавыя кампазіцыі з кветак, дзе кожны прыдумаў сваю крэатыўную назву “Сонейка”, “Фарбы лета”, “Недотрога”, “Маленькая страна”, “Семь семионов”, “Подкова на счастье”, “Бабушкин сад”, “Ностальгия”, “Взгляд чародейки”.




Апублікавана 03.06.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий