Бібліятэчная акцыя
Лета для дзяцей — гэта час, калі можна адкласці падручнікі і адпачыць.
Але без лепшага сябра — кнігі — і сумныя канікулы. Лета пройдзе нашмат цікавей, калі стаць удзельнікам бібліятэчнай акцыі “Прачытай кнігу і пастаў смайлік”, якую прапануе Варнянская бібліятэка.
Для карыстальнікаў бібліятэкі аформлена вялікая кніжная выстава “Добры дзень, кніжнае лета!”, на якой прадстаўлена лепшая беларуская, руская і замежная літаратура па ўзроставых катэгорыях: 14+, 12 + , 10+, 6+. Адна палічка — рэкамендуе бібліятэкар, другая — рэкамендуе чытач.
Узяўшы кнігу ў рукі, імгненна можна апынуцца на незаселеным востраве або стаць капітанам карабля, а каб не згубіцца ў гэтым вялізным кніжным моры ў бібліятэцы заўсёды знойдзецца надзейны праважаты — бібліятэкар.