Чэрвень 15

Чытальны зал пад адкрытым небам

Прыйшло лета.  Не трэба спяшацца ў школу, рыхтавацца да ўрокаў, можна проста пагуляць альбо пачытаць. Таму Гудагайская бібліятэка 15 чэрвеня вырашыла на лета на імправізаванай палянцы  адкрыць чытальны зал пад адкрытым небам “Сонечная паляна для летняга чытання”.

Малыя чытачы з задавальненнем адгукнуліся на гэту прапанову і кожны тыдзень збіраюцца дзяліцца думкамі пра прачытанае, удзельнічаюць у мерапрыемствах, віктарынах якія падрыхтавала бібліятэкар на хуткасць і кемлівасць.




Апублікавана 15.06.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий