Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
22 чэрвеня ў Гервяцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці “Балючая памяць вайны”. Штогод ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая дата – адна з найбольш трагічных у гісторыі нашай краіны для тых, хто перажыў і выжыў, для дзяцей і ўнукаў мільёнаў салдат, што аддалі сваё жыццё за мір, у якім мы сёння жывём.
Бібліятэкар пазнаёміла і расказала дзецям з школьнага лагера, што ў кожнага народа ёсць свае святыні. Для беларусаў гэта найперш памятныя месцы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, вайной, выйгранай толькі дзякуючы мужнасці, гераізму савецкіх воінаў, партызан і тых, хто працаваў на перамогу ў тыле. У народнай памяці яны застануцца вечна жывымі, нагадваючы падзеі Вялікай Айчыннай вайны, бязмерную мужнасць і доблесць савецкіх воінаў і партызан, шматлікія ахвяры вайны. Аб цяжкіх выпрабаваннях мінулай вайны, якія выпалі на долю жыхароў горада і раёна напамінаюць помнікі, абеліскі, брацкія магілы з прозвішчамі загінуўшых воінаў, закатаваных жыхароў, якія захоўваюцца і на тэрыторыі нашага раёна.