Чэрвень
24
Дзень самакіравання
Такі дзень наладзілі ў Варнянскай сельскай бібліятэцы пад назвай “Читательские шалости”.
Па традыцыі ў гэты дзень дублёрам бібліятэкара было дазволена крышку пасвавольнічаць. Усе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара, у абавязкі якіх уваходзіла выдача і прыём літаратуры, тэматычны падбор выданняў, расстаноўка фонду, арганізацыя кніжных выставак, набор і раздрукоўка тэкстаў. Дублёры з задавальненнем ўключыліся ў работу і справіліся з усімі абавязкамі. Усяго ў той дзень паспрабавалі сябе ў ролі бібліятэкараў 10 чытачоў. Дзень самакіравання яшчэ мацней з’яднаў кнігай бібліятэкара і чытачоў.