Чэрвень 25

Дзіцячы пакой МНС

25 чэрвеня ў Астравецкай дзіцячай бібліятэцы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама В.З.Свіла і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В.К.Рыбак урачыста адкрылі іміджавы аб’ект – дзіцячы пакой МНС.

Фонд бібліятэкі папоўніўся не толькі часопісам “Юный спасатель”, але і разнастайнымі памяткамі з правіламі бяспекі, вырабамі маленькіх астраўчан  для конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей”. Цяпер юныя чытачы будуць прыходзіць сюды не толькі па кнігі, але і па веды па бяспецы, паколькі тут будуць навучаць іх правілам бяспекі, аказанню першай медыцынскай дапамогі і нават самім рабіць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца. Для такіх трэніровак  пажарныя падаравалі бібліятэцы спецыяльны манекен.




Апублікавана 25.06.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2018", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий