Чэрвень 26

Бібліяноч – 2018

Чарговая “Бібліяноч – 2018” сабрала зноў юных чытачоў на вуліцы Картакевіча, 5. Менавіта там зараз прапісалася дзіцячая бібліятэка, якая з новым памяшканнем атрымала і новы зарад бадзёрасці, новых чытачоў і ідэй.

Праграма была насычанай – БІБЛІЯкараоке, ДЖУНГЛІ-квест, тату-салон “Багіра”, цырульня “Папялушка”, творчая майстэрня “У Веранікі”, інтэлектуальнае кафэ “Мой любімы горад” (у рамках 550-годдзя Астраўца). Яе зачыталі ў пачатку імпрэзы кот Базіліо і ліса Аліса з вядомай казкі пра Бураціна. Усе згаданыя пляцоўкі поўніліся маленькімі гасцямі бібліятэкі, роўна як і карысталася папулярнасцю фотазона “Нулік і Сімка”, дзіцячая дыскатэка, бяспройгрышная латарэя і салодкі папкорн.  Трэба сказаць, што намаганні супрацоўнікаў дзіцячай і раённай бібліятэк горада ў той дзень не прайшлі дарма – засталіся задаволенымі і вясёлымі і мамы, і таты і, безумоўна, дзеці.




Апублікавана 26.06.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2018", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий