Лiпень
4
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Раённая бібліятэка 3 ліпеня прыняла ўдзел у раённым святкаванні Дня Незалежнасці. У кінаканцэртнай зале “Астравец” увазе наведвальнікаў была прадстаўлена кніжная выстава “Давайце ганарыцца, што мы беларусы”. Дакументы, змешчаныя на ёй, расказвалі пра прыгажосць, веліч і моц роднай краіны.
Работнікі бібліятэкі правялі акцыю “Люблю Беларусь!”, у рамках якой кожны жадаючы меў магчымасць адзначыць на карце Беларусі любімы сэрцу куточак. За сімвалічную плату можна было набыць квіток бяспройгрышнай латарэі і выйграць на памяць аб свяце невялікі сувенір.