Лiпень
12
Сустрэча з ўрачом-кардыёлагам
У рамках чарговага пасяджэння клуба «Актыўнае даўгалецце» адбылася сустрэча з урачом-кардыёлагам Філатавай Ірынай Мар’янаўнай.
Урач расказала пра найбольш распаўсюджаныя сардэчна-сасудзістыя захворванні: атэрасклероз, гіпертанію. У даступнай форме паведаміла пра метады лячэння і прафілактыку гэтых хвароб, дала рэкамендацыі па здароваму ладу жыцця.
У ходзе сустрэчы Ірына Мар’янаўна падрабязна і змястоўна дала адказы на шматлікія пытанні слухачоў, памерала ціск усім жадаючым.