Лiпень 16

Падарункі бібліятэцы ад земляка

У Год малой Радзімы Варнянскую сельскую бібліятэку наведаў наш зямляк – паэт Рычард Станіслававіч Бялячыц, які нарадзіўся ў вёсцы Стаўбуры Астравецкага раёна.  Цудоўны падарунак Рычард Станіслававіч зрабіў бібліятэцы — перадаў у яе фонд свае зборнікі вершаў.

Два зборнікі вершаў, выдадзеныя ў 2017 годзе – “Непазбежнае” і “Са мной мой дзень”.

У кнізе “Са мной мой дзень” змешчаны жыццёвыя развагі, гісторыі, лірычныя і жартоўныя замалёўкі, успаміны пра сустрэчы з вядомымі людзьмі Беларусі – пісьменнікамі і вучонымі.

“Вяртанне пчалы” – размова пра “духоўнае” ў жыцці, пра лёсавызначальныя часіны ў гісторыі Бацькаўшчыны. Асобны раздзел прысвечаны тэме кахання.

Тэма любові да роднага краю, шчасця і кахання ў кнізе “Споведзь накцюрна”.

Лірычны зборнік “Святлом і ценем” – памяць аб далёкім мінулым роднага краю. І паэтычная кніга “Помню, што жыву” – працяг лірычнага маналога пра былое і сучаснасць нашай Бацькаўшчыны.

 




Апублікавана 16.07.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий