Лiпень 20

Фотавыстава “Мілыя сэрцу мясціны”

Бібліятэкар Альхоўскай сельскай бібліятэкі сумесна з сельскім Домам культуры да Году Малой Радзімы арганізавалі фотавыставу “Сэрцу мілыя мясціны”, у якой жыхары населенага пункта пастараліся перадаць прыгажосць, непаўторнасць і ўнікальнасць мясцін роднай вёскі Альхоўка.

Кожны фотаздымак гэтага праекту мае ўласны аўтарскі позірк на сваю родную і любімую вёску, навакольную прыгажосць у розны час сутак і пары года. Усе наведвальнікі фотавыставы мелі магчымасць бачыць пасёлак ў новым ракурсе, паглядзець на звыклае па-новаму, а таксама прасачыць гіторыю населенага пункта і мясцовага Дома культуры па фотаздымках.




Апублікавана 20.07.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий