Літаратурнае падарожжа па творах Суцеева
У госці ў дзіцячую бібліятэку 18 ліпеня завіталі вясёлыя дашкаляты з ДЦРР №1 г. Астраўца. Яны спяшаліся на літаратурнае падарожжа “Хто нам кнігі напісаў і намаляваў” да 115-годдзя з дня нараджэння любімага аўтара Уладзіміра Суцеева.
Бібліятэкары не пакінулі сумаваць нікога: малыя слухалі аповяд пра пісьменніка, яго творчасць, пагулялі ў гульні, адказвалі на пытанні віктарыны-фантазіі, глядзелі мультфільмы па казках Суцеева, складвалі пазлы па ілюстрацыях. Але самым творчым, цікаўным, артыстычным і вясёлым стаў конкурс “Інсцэніроўка казкі”. Спачатку дзеткі адказалі на пытанні па казках пісьменніка, а потым самыя актыўныя атрымалі права прыняць удзел у інсцэніроўцы казкі аўтара “Пад грыбом”. Яны пераўвасобіліся ў казачных герояў з дапамогай вясёлых масак і пачалі гуляць. Усе героі праявілі творчыя здольнасці, дзеці былі ў захапленні ад сцэнкі. А ў канцы прагучалі гучныя і шчырыя авацыі — так дошколята ацанілі гульню сваіх аднагрупнікаў-акцёраў. Малышы здзейснілі таксама экскурсію па бібліятэцы. Пабывалі на абанеменце, у дзіцячым гульнявым пакоі, пазнаёміліся з часопісамі, энцыклапедыямі, музычнымі, інтэрактыўнымі, гульнявымі, 3D-кнігамі.