Лiпень 27

Сацыякультурная акцыя “Чытаць – гэта выдатна!”

Бібліятэкар бібліёбуса Лаздоўская Марына 26 ліпеня ў летніку “Ластаўка” правяла сацыякультурную акцыю “Чытаць – гэта выдатна!” Асноўная мэта гэтай акцыі – рэклама кнігі і чытання.

Удзел у  мерапрыемстве прынялі не толькі дзеці, але і супрацоўнікі лагера. У ходзе акцыі бібліятэкар пазнаёміла прысутных з навінкамі літаратуры і раздала рэкламныя лістоўкі і закладкі.

Маленькія чытачы выбіралі любімыя дзіцячыя кнігі, дарослыя — паэзію і творы класічнай рускай і замежнай літаратуры. Для самастойнага чытання дома кожны абраў кнігу па жаданні і сваім інтарэсам.

Сумеснае чытанне на свежым паветры пакінула ў рабят шмат станоўчых эмоцый і жаданне яшчэ раз сустрэцца.




Апублікавана 27.07.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий