Лiпень 31

Экскурсія ў Мінск

Самыя  ініцыятыўныя ўдзельнікі клуба “Актыўнае даўгалецце”, якое дзейнічае пры раённай бібліятэцы, 26 ліпеня здзейснілі пазнавальную экскурсію ў сталіцу са сваім кіраўніком Таццянай Падворскай.

Першым прыпынкам стаў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

У першым зале музея экскурсавод пазнаёміла з інфармацыяй аб сучаснай Рэспубліцы Беларусь, асноўных славутасцях Беларусі і г. Мінска. Зала дзяржаўнасці прысвечана падзеям пачатку і сярэдзіны 1990-х гадоў, этапаў станаўлення незалежнай Рэспублікі Беларусь, яе палітычнай сістэмы, першых прэзідэнцкіх выбарах 1994 г. Асобныя тэмы прысвечаны аб дзяржаўнай сімволіцы, героях Беларусі, сістэме дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных узнагародах, нацыянальнай валюце, сілавых органах, якія займаюцца нацыянальнай бяспекай.

Другім прыпынкам стаў прыродны музей – Батанічны сад. Батанічным садам можна цешыцца гадзінамі і днямі. Пад высокім небам знаходзіцца чароўны куточак зямлі. Тут з задавальненнем хочацца гартаць жывыя старонкі Чырвонай кнігі. Жанчыны дзяліліся уражаннямі і станоўчымі эмоцыямі ад цікавай паездкі.




Апублікавана 31.07.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2018", "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий