Жнiвень 6

Мудрасць жыцця – маладосць душы

 

Удзельнікі мастацкай самадзейнасці і работнікі культуры аг. Варняны парадавалі гасцей песнямі, вершамі, гульнямі і рознымі конкурсамі на мерапрыемстве «Мудрасць жыцця – маладосць душы». Выступленне  мясцовых артыстаў было задорным, і не пакінула нікога абыякавым. На працягу ўсяго свята пажылыя людзі чулі ў свой адрас шчырыя пажаданні добрага здароўя, даўгалецця, добрага настрою.

Перад гасцямі выступіў Карпец Васіль Антонавіч з рэтра – праграмай,  успомнілі і праспявалі  ўсім вядомыя любімыя песні і задорныя прыпеўкі. І вядома, якое  свята без танцаў.  Госці з задавальненнем вытанцоўвалі танцы сваёй маладосці.

Працягам свята было чаяпіцце, падчас якога госці дзяліліся сваімі ўспамінамі, жартавалі, прыемна размаўлялі, успаміналі свае маладыя гады.

Напрыканцы  мерапрыемства  госці  пазнаёміліся з фотавыставай “Люблю свой край”, якая была арганізавана ў сельскай  бібліятэцы. І кожны  атрымаў буклет  “Питание в пожилом возрасте”.

Такія сустрэчы будуць працягвацца, работнікі  культуры рыхтуюць новую цікавую праграму.

 




Апублікавана 06.08.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий