Жнiвень 6

Правілы дарожнага руху

У Мальскай сельскай бібліятэцы 4 жніўня прайшла пазнавальная гадзіна «Я уважлівы» па выкананні правілаў дарожнага руху.

Бібліятэкар дапамагла рабятам разабрацца, як правільна паводзіць сябе на дарозе. Добрыя веды дазволяць пазбегнуць непрыемнасцяў, а бацькі будуць за сваіх дзяцей спакойныя. У пачатку дзеці паслухалі павучальную казку «Што такое святлафор?»  і гутарку на тэму «Веласіпед і бяспека», а затым адказалі на пытанні віктарыны «Ты і дарога». А завяршылася мерапрыемства практыкай на пешаходным пераходзе. Усё было цікава і займальна, дзеці выйшлі з бібліятэкі  з багажом ведаў аб правілах дарожнага руху.




Апублікавана 06.08.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий