Жнiвень 27

Гульнёвая праграма “Верасень кліча ў школу”

Цікава, шумна і весела прайшла 23 жніўня  ў дзіцячай бібліятэцы гульнёвая праграма “Верасень кліча ў школу”, мэтай якой было настроіць дзяцей на выдатную вучобу ў школе ў забаўляльнай форме ва ўтульнай абстаноўцы бібліятэкі.

У госці на мерапрыемства завітаў казачны гарэза і весялун – Бураціна. Ён адразу пахваліўся, што прадаў сваю азбуку і купіў білет у лялечны тэатр. Але дзеці не падтрымалі яго ідэю, расказалі, што трэба вучыцца, каб потым ўсё ведаць і ўмець. Бураціна спачатку засумаваў, а потым ўспомніў, што ён ведае, дзе знаходзіцца ўваход у Краіну ведаў, але ключ ён згубіў. Дзеці вызваліся дапамагчы яму адшукаць ключ. Для гэтага трэба было прайсці квэст “Знайдзі ключ ад Краіны ведаў”, з чым удзельнікі хутка справіліся.

Далей дзяцей чакалі вясёлыя і рухомыя гульні, конкурсы: “Збяры партфель”, “Пара ў школу”, “Званок на ўрок”, “Урок геаграфіі”, “Урок малявання”, “Дзяжурныя”. Школьнікі па-майстэрску спраўляліся з заданнямі, адгадвалі  вясёлыя школьныя загадкі, паказвалі свае ўменні і веды школьнага жыцця.

Удзельнікі атрымалі памятныя сувеніры, пачаставаліся прысмакамі за салодкім сталом, паспявалі ў “Школьнае караоке” і, канешне, сфатаграфаваліся на памяць.




Апублікавана 27.08.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2018", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий