Жнiвень 27

Навуковая і культурная спадчына Астравеччыны

Пад такой назвай, у Год малой радзімы прайшла навукова-практычная канферэнцыя, арганізавала якую Астравецкая раённая бібліятэка пад час 550-годдзя святкавання з першага ўпамінання горада Астравец.

Мерапрыемства прысвечана навуковай і культурнай спадчыне Астравеччыны і прайшло ў кінаканцэртнай зале “Астравец”. Дакладамі пра гісторыю нашага краю, цікавымі расповедамі пра жыццё Астраўца з прысутнымі падзяліліся выбітныя ўраджэнцы Астравеччыны.

Беларускі этнолаг, загадчык сектара захавання фальклорнай спадчыны Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі Юрый Внуковіч расказаў пра фальклор Астравеччыны. Настаўнікі Гудагайскай і Міхалішкаўскіх сярэдніх школ, апантаныя краязнаўцы роднага краю Марыя Васілёнак і Ігар Усціменка прыгадалі гісторыю лагера для савецкіх ваеннапалонных “Шталаг-342” у Гудагаі і гісторыю Міхалішак ХVІ стагоддзя. Старшыня Астравецкага раённага Савета ветэранаў Расціслаў Герт успомніў Астравец, якім убачыў яго напачатку сваёй прафесійнай дзейнасці, а таксама прозвішчы людзей, якія шмат зрабілі для раёна. Мастак, пераможца рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Алег Драбышэўскі цёпла ўспомніў сваю маленькую радзіму – вёску Табарышкі і расказаў пра свае работы, выстаўленыя ў фае кінаканцэртнай залы.




Апублікавана 27.08.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2018", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий