Жнiвень 28

Вынікі конкурсу

Падведзены вынікі раённага  конкурсу на лепшую самаробную кнігу “Ёсць край на зямлі – Астравец”.

1 месца заняла кніга Дзіяны Ендза “Казка пра Астравец” Ганны Чакур. Кніга выканана ў стылі квілінга, аплікацыі з саломкі.

2 месца журы аддало калектыву Астравецкай раённай бібліятэкі за кнігу “Астравеччына ў легендах”, якая выканана ў тэхніцы дэкупаж.

3 месца прысвоена кнізе Наталіі Баран “Астравецкі край”, якая багата ілюстрацыямі.

Удзел у конкурсе таксама прынялі кнігі Ніны Шостак “Астравеччына прыродай і людзьмі ўвенчана”  і Ганны Якубцэвіч “Таямніцы Рытанскай зямлі”, якія змяшчаюць каштоўныя матэрыялы аб малой радзіме.

Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі  ад старшыні Астравецкага райвыканкама.




Апублікавана 28.08.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2018", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий