Жнiвень 31

Астравецкай зямлі галасы

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства да астравецкіх аўтараў завітаў госць з Украіны.

Чарговую сустрэчу астравецкія аматары слова прысвяцілі Дню беларускага пісьменства.

Пасля летняга перапынку ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання «Астравецкай зямлі галасы» ізноў сустрэліся ў раённай бібліятэцы. Сустрэча адбылася напярэдадні Дня беларускага пісьменства, і прысвяцілі яе гэтаму святу, а таксама Году малой радзімы – зразумела, што родная мова і радзіма – тэмы, якія цесна злучаны паміж сабой.

Беларускае слова гучала ў гэты дзень ў вершах Людмілы Кухарэвіч і Таісы Сямёнавай і ў прозе аўтара Святланы Фёдаравай.

На сустрэчы таксама чыталі вершы на рускай і ўкраінскай мовах ад Капіталіны Пятроўскай,  Аляксандра Марозава і госця з горада Пакроўска (Украіна) Віталя Міхайлава, які прэзентаваў у Астраўцы сваю кнігу «Детали». Аўтары шмат разважалі пра творчасць, пра тое, у які час лепш пішацца, а таксама абмеркавалі ідэю выдання сумеснага зборніка.

 




Апублікавана 31.08.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2018", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий