Верасень 3

Дню ведаў – добры дзень

1 верасня ў Трокеніцкай бібліятэцы-клубе прайшло мерапрыемства  да Дня ведаў “Дню ведаў – добры дзень”.

У Год малой радзімы бібліятэкар засяродзіла ўвагу дзяцей на вядомых постацях Астравеччыны і сваёй маленькай радзімкі. Дзеці з зацікаўленнасцю праглядзелі фільм да 550-годдзя Астраўца, гулялі ў актыўныя і інтэлектуальныя гульні. А   затым паслухалі гісторыю былой усадзьбы мастака Богуша-Шышкі і здейснілі  падарожжа па алеіі да векавога дуба з фотасесіяй.

 

 

 




Апублікавана 03.09.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий