Верасень 4

Запрашаем на выставу

У чытальнай зале раённай бібліятэкі праходзіць выстава работ Валянціны Янчэўскай.

Вялікую частку выставы займаюць карціны, якія Валянціна Рыгораўна вышыла стужкамі. Сярод іх ёсць так званыя паштоўкі, якія аўтар прысвяціла 550-годдзю Астраўца. Яркія, прыгожыя, рознакаляровыя вырабы, на якія, здаецца, сышла сама вясёлка. Вышыўкай стужкамі займаюся толькі другі год, але работ ужо набралася больш за пяцьдзясят, – расказала Валянціна Янчэўская. – Вышываць навучылася хутка. Самае складанае – рабіць ружы.

«Стужкавае» захапленне з’явілася ў Валянціны Рыгораўны дзякуючы Ганне Сінкевіч.

Дарэчы, ёсць на выставе і вельмі прыгожыя стужкавыя абадкі і гумкі для валасоў і плеценыя з папяровых трубачак вырабы.

Заходзьце ў бібліятэку пазнаёміцца з творчасцю Валянціны Янчэўскай – і, магчыма, натхніцца і знайсці сабе яшчэ адно захапленне.

 




Апублікавана 04.09.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий