Верасень
5
Беларусь – мая Айчына
1 верасня супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі Алена Мінкевіч і Таццяна Субаткевіч правялі ўрок ведаў “Беларусь – мая Айчына” у гімназіі № 1 для навучэнцаў 4 “Б” класа.
Бібліятэкары расказалі дзецям пра сваю краіну, чаму яна так называецца, прачыталі “Легенду пра беларусаў”. Затым дзеці адказвалі на пытанні віктарыны пра Беларусь. У ходзе мерапрыемства былі прадэманстраваны два відэафільмы: “Славутасці Беларусі” і “Астравец: горад, у якім хочацца жыць”.