Верасень 12

Зямля – наш дом

9 верасня  ў Падольскай сельскай бібліятэцы ў рамках аматарскага аб’яднання “Лесавічок” прайшоў дзень экалогіі “Зямля – наш дом”.

Мерапрыемства прайшло ў форме конкурснай праграмы з мэтай фарміравання экалагічнай культуры навучэнцаў, пашырэння ведаў аб прыродзе, узаемасувязі чалавека і прыроды, фарміравання ўяўленняў аб разумным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і выхавання беражлівых адносін да зямлі. У той дзень дзеці даведаліся шмат цікавага, што адбываецца ў свеце жывёл, птушак і раслін, удзельнічалі ў конкурсах і самастойна намалявалі плакат-заклік “Беражыце прыроду”.

 




Апублікавана 12.09.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий