Верасень
17
Дзень бібліятэк
Адмыслова прайшоў прафесійны дзень бібліятэк ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе.
15 верасня ў бібліятэцы працавала “Кніжкіна бальнічка”. Дзеці былі ўрачамі, а кніжкі — пацыентамі. У выніку ў належны выгляд былі прыведзены некалькі дзесяткаў кніг, асабліва дзіцячых, якія маюць шырокі попыт у дзетвары.