Верасень 24

Не сумны выхадны

23 верасня ў Трокеніцкай бібліятэцы-клубе весела і творча прайшло мерапрыемства “Не сумны выхадны”. Праграма была насычанай і кожны выбраў на свой густ для сябе нешта цікавае і карыснае.

Бібліятэкар падрыхтавала агляд новых навінак літаратуры, дзяўчынкі займаліся творчасцю: майстравалі карціны з нітак, з высушаных раслін. Хлопчыкі займаліся нарыхтоўкай сыравіны каштанаў, жалудоў, лістоў для будучых заняткаў.

Затым усе дружна гулялі ў рухомыя гульні, каталіся на роліках і з карысцю правялі свой час.

 




Апублікавана 24.09.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий