Верасень
24
Я люблю свой край
У канцы верасня ў Варнянскай сельскай бібліятэцы да Году малой Радзімы была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў “Я люблю свой край”.
Экспазіцыя ўключала творчыя работы дзяцей, якія займаюцца ў Варнянскай дзіцячай школе мастацтваў. Самыя маленькія ўдзельнікі выставы: Рогач Кацярына, Перко Дар’я, Зуеў Кірыл. Выстава юных мастакоў карысталася вялікім попытам як у дзяцей, так і ў дарослых.