Лес, поўны цудаў і казак
22 верасня ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка “Лес, поўны цудаў і казак” у рамках аматарскага аб’яднання “Жывіца”.
Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана паспрабаваць сябе ў інтэлектульнай гульні “Уплыў экалогіі на жыццё чалавека”. Дзеці былі падзелены на дзве каманды па пяць чалавек: “Рамонкі” і “Сонейка”. Гульня пачалася з шэрагу няпростых, дыскусійных пытанняў. Асабліва складаным аказалася “Навошта ж чалавеку экалогія?”, на якое ў кожнага ўдзельніка гульні знайшлося індывідуальнае меркаванне, пацверджанае прыкладамі з жыцця.
Вось так весела і цікава прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Жывіца”. А вельмі прыемным момантам стала падзяка ўдзельнікам у выглядзе дыпломаў і салодкага стала. Такім чынам, мерапрыемства прайшло пад дэвізам “І карысна, і прыемна”!