Гадамі багатыя –душой маладыя!
25 верасня ў раённай бібліятэцы самыя актыўныя і ініцыятыўныя ўдзельнікі клуба “Актыўнае даўгалецце” сабраліся на вечар адпачынку “Гадамі багатыя – душой маладыя!”. У першы кастрычніцкі дзень у нашай краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей. Гэты дзень – яшчэ адна добрая нагода, каб адзначыць заслугі прадстаўнікоў старэйшага пакалення, іх важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, іх бясцэнны вопыт і вялікую ролю ў выхаванні моладзі.
Шаноўнымі гасцямі на мерапрыемстве была сямейная пара Закрэўскія Валянціна Мікалаеўна і Вацлаў Іосіфавіч. На днях Валянціна Мікалаеўна адзначыла 80-гадовы юбілей з дня нараджэння. Яна ўзгадала мінулае, расказала пра свой лёс, сям’ю, з захапленнем прачытала на памяць урывак з паэмы Асадава, праспявала грузінскую песню. Павіншаваць юбіляра з падарункамі і цёплымі словамі прыйшлі былыя калегі з КСУП “Гудагай” і сельгасупраўленне. У гэты дзень пад гармонік гучалі песні маладосці, цёплыя віншаванні і ўспаміны.