Кастрычнiк 3

Міхалішкаўскі кірмаш

З даўніх часоў Міхалішкі славіліся знатным кірмашом. Сюды з ўсіх бакоў з’язджаліся гандляры і купцы. Але з цягам часу кірмаш знік. Работнікі аддзела культуры і дасуга аг. Міхалішкі разам з бібліятэкай  вырашылі адрадзіць традыцыю.

30 верасня  Міхалішкі ператварыліся ў вясёлую святочную пляцоўку,  дзе кожны жадаючы ад малога да старога  мог знайсці для сябе і хлеба, і відовішч. Тут можна было пачаставацца блінамі з варэннем і гарачай гарбатай. На імправізаванай сцэне артысты парадавалі гледачоў святочным канцэртам. На кірмашы працавала цікавая выстава “З бабулінага куфэрка”.  У гэты дзень была  магчымасць паглядзець цудоўныя вырабы майстроў, а таксама  купіць падарунак сабе, сваім родным і сябрам.




Апублікавана 03.10.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий