Кастрычнiк 4

“Гартаючы Чырвоную кнігу”

4 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень абароны жывёл. З гэтай нагоды ў Падольскай сельскай бібліятэцы ў рамках аматарскага аб’ яднання “Лесавічок” прайшла гадзіна інфармацыі “Гартаючы Чырвоную кнігу”.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з дзіўным, яркім і разнастайным светам жывёл. Рабяты  з зацікаўленнасцю адказвалі на пытанні віктарыны “Знаёмыя незнаёмцы”, прымалі ўдзел ў гульні “Адгадай-ка”, конкурсе “Пазнай жывёл”. На прыкладзе апавяданняў К. Ушынскага дзеці вучыліся чулым адносінам да дзіўнага свету планеты. Для школьнікаў была падрыхтавана  кніжная выстава “Жывёлы – героі кніг”, дзе кожны жадаючы змог узяць сабе адпаведную літаратуру.




Апублікавана 04.10.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий