Кастрычнiк 15

“Букет для мамы”

Напярэдадні Дня маці ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы прайшоў займальны творчы конкурс “Букет для мамы”. Маленькія мастакі з цеплынёй і захапленнем малявалі кветкі для сваіх матуль. Кранальныя шэдэўры дзяцей парадавалі наведвальнікаў сельскай бібліятэкі.

Святочны дзень не абмежаваўся адным конкурсам. Рабят чакала шмат іншых забаў: рухавыя гульні, купанне ў моры з лістоў, віктарыны.




Апублікавана 15.10.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий