«Прыгажуня-восень»
13 кастрычніка бібліятэкар Трокеніцкай сельскай бібліятэкі-клуба Мацкела Алена Баляславаўна разам з дзецьмі арганізавала фотасесію «Прыгажуня-восень». Мэтамі мерапрыемства былі: развіць у дзяцей пачуццё эстэтычнага густу і прывіць любоў да сваёй малой Радзімы.
Пад час фотасесіі дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, зарадзіліся пазітыўнай энергіяй і атрымалі асалоду ад апошніх цёплых дзянькоў, бо чароўная атмасфера восені проста створана для яркіх здымкаў!
На працягу падарожжа з фотаапаратам, дзеці цікавіліся гісторыяй сваёй роднай вёскі. Удзельнікі мерапрыемства здзіўляліся колькі прыгожых вобразаў малюе восень, але як часта яны застаюцца не заўважанымі, натхняліся восеньскімі пейзажамі. У прысутных склалася ўяўленне быццам яны пабывалі ў краіне Восень.