Лiстапад 5

«Бібліятэчныя пасядзелкі»

Падчас восеньскіх канікул, 4 лістапада, маленькія чытачы Трокеніцкай сельскай бібліятэкі сабраліся ў “доме кнігі”, каб не толькі ўзяць цікавую літаратуру, але і весела правесці час.

Дзеці гулялі ў розныя рухавыя гульні, правялі некалькі пазнавальных віктарын, здзейснілі падарожжа да векавога дуба і ў музейны пакой М. Богуша-Шышкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі масу станоўчых эмоцый і карыснай інфармацыі.




Апублікавана 05.11.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий