Лiстапад
16
Курыць – здароўе губіць
15 лістапада ў Падольскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок здароўя “Курыць – здароўе губіць”, прысвечаны да Міжнароднага дня адмовы ад курэння.
Дзеці даведаліся цікавыя факты пра гісторыю ўзнікнення табакакурэння ў Еўропе; пагулялі ў ролевую гульню, якая паказвае розніцу паміж залежнасцю і свабодай ад тытуню; паглядзелі відэаролік пра ўплыў курэння на курца і яго асяроддзе і адказалі на пытанні віктарыны. Таксама яны абмеркавалі захворванні, найбольш характэрных для тых, хто курыць.