Снежань 6

Місія дабрыні

5 снежня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Актыўнае даўгалецце». На сустрэчу з удзельнікамі клуба ў бібліятэку прышлі Гайдук Марына —  старшыня Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, Аляксандр Сачак — інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Астравецкага РАНС, Нядзвецкая Галіна Сяргееўна — супрацоўнік Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень валанцёра, таму тэма валанцёрства была галоўнай на сустрэчы. Ад таварыства Чырвонага Крыжа за валанцёрскую дзейнасць была ўзнагароджана граматай кіраўнік клуба Чарнушэвіч Данута Францаўна.

Госці расказалі аб развіцці валанцёрства ў краіне, раёне, аб асабістым вопыце ўдзелу ў валанцёрскім руху.

 




Апублікавана 06.12.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий