Снежань
13
Юбілей дзіцячага пісьменніка
У Варнянскай сельскай бібліятэцы адбыўся літаратурны конкурс па кнізе вядомага савецкага пісьменніка Лазара Іосіфавіча Лагіна «Старик Хоттабыч». Усе мы памятаем пацешнага і не ў меру дзейснага старога з фільма рэжысёра Г. Казанскага. Ён уварваўся ў жыццё савецкіх дзяцей з тысячагадовага зняволення і з тых часоў выклікае вясёлы смех у некалькіх пакаленняў дзяцей і дарослых.
На спатканне да нас Хатабыч прыйшоў з чароўным збаночкам, з якога дзеці даставалі запіскі і выконвалі заданні бібліятэкара. Дзеці не толькі ўспомнілі герояў гэтай выдатнай аповесці-казкі, але і ўдзельнічалі ў розных конкурсах: развучвалі чароўныя замовы, вучыліся паказваць фокусы.